На гарадскім тэлеканале «Гродна плюс» 28 студзеня выйшаў новы беларускамоўны праект пад назвай «5 хвілін па-беларуску». Аўтарам праграмы з’яўляецца студэнтка філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Александра Радковіч.

У праграме вядучая знаёміць тэлегледачоў з цікавымі беларускімі словамі.

Даведка

Аляксандра Радковіч родам са Слоніма. Вучыцца ў Гродне ў ГрДУ імя Янкі на філалагічным факультэце. У 2017 годзе стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года — 2017». У жыцці актыўна выкарыстоўвае беларускую мову.

Гэта другі беларускамоўны праект канала. Першы — «Зоркі вінілу», быў пра музыку, другі вырашылі прысвяціць роднай мове.