Учора ў Гродзенскім раёне, каля 16.00, на аўтадарозе “Шчучын-Каменка-Скідзель” адбылося ДТЗ.
32-гадовы кіроўца “Форда Эскорд”, што не меў правоў кіравання, ехаў з боку Скідзеля. Своечасова не даў рады кіраванню і з’ехаў ў кювет, урэзаўся ў дрэва.
Мужчына з’ехаў з месца ДТЗ, не паведаміўшы ў міліцыю, а патэлефанаваў жонцы, у якой ёсць правы, і папрасіў прыехаць. Пасля гутаркі з супрацоўнікамі ДАІ кабета ўсё ж прызналася, хто менавіта быў за рулём.
В выніку аварыі кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталяваны. Па факце здарэння ДАІ праводзіць праверку.


