Ратаўнікі Цэнтральнай ратавальнай станцыі Гродна выратавалі сабаку з крыгі. Сабака быў удзячны.

Ведучы вахтавае назіранне, ратаўнікі ТВВОД заўважылі ўдалечыні на сярэдзіне Нёмана сабаку, які не мог трапіць на бераг. Адразу зрабілі захады да выратавання жывёлы. Шчасна даплыўшы на лодцы да крыгі, якая адшчапілася, ратаўнікі забралі чатырохногага сябра на бераг. Карычневы сабака быў неймаверна рады, што застаўся сухім і жывым.