81-гадовую жыхарку Пінска судзілі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.Жанчына нелегальна прадавала на мясцовым рынку поліэтыленавыя пакеты.
Адным з яе пакупнікоў стаўся працаўнік інспекцыі МПЗ па Пінску, які падчас кантрольнага закупу набыў у яе пакет за 1 рубель. Суд прызнаў віну пенсіянеркі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.
Аднак прыняўшы да ўвагі нязначнасць шкоды, прычыненай дзяржаве, улічваючы асобу абвінавачанай (век, і тое, што пенсіянерка жыве адна) і тое, што адміністрацыйная адказнасць павінна быць справядлівай і гуманнай, справу паводле часткі 1−1 артыкула 12.7 КААП спынілі. 81-гадовую кабету караць не сталі.