Учора ў Гродзенскім раёне, каля 16.00, на аўтадарозе «Шчучын-Каменка-Скідзель» адбылося ДТЗ.

32-гадовы кіроўца «Форда Эскорд», што не меў правоў кіравання, ехаў з боку Скідзеля. Своечасова не даў рады кіраванню і з’ехаў ў кювет, урэзаўся ў дрэва.

Мужчына з’ехаў з месца ДТЗ, не паведаміўшы ў міліцыю, а патэлефанаваў жонцы, у якой ёсць правы, і папрасіў прыехаць. Пасля гутаркі з супрацоўнікамі ДАІ кабета ўсё ж прызналася, хто менавіта быў за рулём.

В выніку аварыі кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталяваны. Па факце здарэння ДАІ праводзіць праверку.