На гарадскім тэлеканале “Гродна плюс” 28 студзеня выйшаў новы беларускамоўны праект пад назвай “5 хвілін па-беларуску”. Аўтарам праграмы з’яўляецца студэнтка філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Александра Радковіч.
У праграме вядучая знаёміць тэлегледачоў з цікавымі беларускімі словамі.
Даведка
Аляксандра Радковіч родам са Слоніма. Вучыцца ў Гродне ў ГрДУ імя Янкі на філалагічным факультэце. У 2017 годзе стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года – 2017». У жыцці актыўна выкарыстоўвае беларускую мову.
Гэта другі беларускамоўны праект канала. Першы – “Зоркі вінілу”, быў пра музыку, другі вырашылі прысвяціць роднай мове.


