Запіс канцэрта паўднёвакарэйскай хіп-хоп групы BTS паказалі ў кінатэатры «Космас» 26 студзеня. Зала была перапоўнена. Наведвальнікі засталіся ў захапленні, а некаторыя не змаглі стрымаць слёз.
У гэты дзень у кінатэатры прайшлі два паказы па дзве гадзіны кожны. Адзін з іх сабраў 375 чалавек — у асноўным падлеткаў 12−18 гадоў.
«Некаторыя хлопцы дзеля прагляду прыехалі з іншых гарадоў, — распавядае арганізатар Анастасія Шабашова. — Па-сапраўднаму цёпла было чуць, як крычаць імёны людзей, якімі мы захапляемся. Гэта мы называем фанчантамі. Некаторыя прызнаваліся ў любові да фандому [фанатаў групы — рэд. ]. Я, як арганізатар, была моцна кранутая тым, як фанаты прызнаваліся адзін аднаму ў любові».
Анастасія адзначае, што канцэрт на вялікім экране і з добрай якасцю гуку нават параўнаць нельга з праглядам на экране тэлефона.
BTS — паўднёвакарэйскі бойсбэнд, хіп-хоп-група, якая складаецца з сямі хлопцаў. Яна сфармавалася ў 2011 годзе. У BTS мільёны прыхільнікаў па ўсім свеце.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…