Беларуская чыгунка 24 студзеня падвяла вынікі першага месяца перавозак новым цягніком бізнес-класа Мінск-Гродна. Па звестках перавозчыка за месяц квіткі на новы штодзённы цягнік набылі без малага 9 тысяч чалавек.
Міжрэгіянальны цягнік бізнес-класу пачаў курсаваць 9 снежня мінулага года. Ранішні рэйс выпраўляецца з Гродна ў 06:39, прыбывае ў Мінск, а 10:42. Абратна ў Гродна цягнік выпраўляецца з Мінска ў15:30, прыбывае ў Гродна, а 19:38. Агульны час у дарозе — 4 гадзіны. Прыпынкі ёсць толькі ў Мастах, Лідзе і Маладзечне.
Зараз на лініі Гродна-Мінск курсуе трохвагонны цягнік. Раней БЧ паведамляла, што да лета купіць яшчэ і 6-вагонныя цягнікі. Магчыма, тады на Гродна пусцяць больш умяшчальны састаў. Таксама абмяркоўваецца магчымасць руху паміж Гродна і Мінскам без прыпынкаў.