У школьных сталовых Гродзенскай вобласці ўсталявалі камеры. Павароў гэта напружвае

Работнікі школьных сталовых Гродзенскай вобласці цяпер пастаянна пад прыцэлам відэакамер. Іх усталявалі ў сталовых усіх устаноў адукацыі рэгіёну, паведамляе АНТ. На такія меры пайшлі, таму што сістэматычна тут выяўляюць нядобрасумленных кухараў, якія парушаюць санітарныя нормы, тэхналогію прыгатавання страў, а лішняе забіраюць дадому.

Камеры пішуць кругласутачна. Любы момант жыцця школы можна адкруціць і адглядзець нанова. Знаходзячыся недзе за межамі гімназіі або нават у адпачынку, дырэктар можа выдалена атрымаць доступ да відэаназірання і паглядзець, што адбываецца не толькі на харчблоку, а наогул на тэрыторыі гімназіі.

Такія ж сістэмы зараз ёсць у кожнай школе вобласці - і ў горадзе, і ў вёсцы. У самых прасунутых работнікі кухні маюць карткі доступу і выходзяць з будынка толькі праз турнікеты. Як альтэрнатыва — запісваюцца ў спецыяльных часопісах. Пры гэтым ахова мае права праверыць, што нясе з сабою чалавек. Інфармацыя захоўваецца на серверы месяц. Калі выявілі праблему, звяртаюцца ў міліцыю ці камбінат школьнага харчавання. Там прымаюць меры.

Вядома, працаваць цэлы дзень пад камерамі складана, прызнаюцца самі кухары. Але на такія меры прымусіла пайсці сітуацыя, якая склалася ў рэгіёне. Толькі ў мінулым годзе ў выніку праверак да дысцыплінарнай адказнасці за парушэнні прыцягнулі амаль 450 чалавек. Больш за 20 звольнілі, у тым ліку за крадзяжы прадуктаў.

— Мы калі прыходзім, падпісваемся ў часопісе для работнікаў харчаблока. І калі сыходзім, таксама падпісваемся ў гэтым жа часопісе. І дзяжурыць у нас ахоўнік — паказваем яму сумкі. Напружвае? Вядома, як недавер … Але ў той жа час сыходзіш са спакойнай душой, — кажа Марыя Якубашка, загадчыца вытворчасці гімназіі № 10 г. Гродна.

Убачыць усё немагчыма, але сістэмы дапамагаюць адсачыць працу саміх педагогаў, а таксама паводзіны дзяцей. Колькасць камер кожная школа вызначае сама. Але многія кіраўнікі зацікаўлены: чым большы ахоп — тым надзейней. Каштуе такое задавальненне каля 30 рублёў у месяц.

youtu.be/wW1AqR2ySdo

Праўда, новая сістэма работы агаліла і праблему — кадраў у сістэме школьнага харчавання не хапае. З-за падвышанай увагі да гэтай сферы, росту праверак і ўвядзення відэакантролю толькі ў КШХ аднаго з раёнаў Гродна летась прыйшлося змяніць больш за палову складу супрацоўнікаў. Але спецыялісты ад адукацыі ўжо прынялі рашэнне — з кожным годам колькасць камер у школах будзе расці. З часам такая ж сістэма прыйдзе і ў каледжы, ліцэі і спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскага вядучага скралі фота і выклалі на сайце знаёмстваў. Што рабіць, калі і з вамі такое здарыцца?

Фота uродзенскага вядоўцы і шоўмэна Андрэя Ірхі без яго ведама выкарыстоўвалі на сайце Mamba.ru у…

6 лютага 2025

У міліцэйскую паліклініку ў Гродне ўкладуць 300 тысяч рублёў

У Гродне збіраюцца мадэрнізаваць будынак па вул. Астроўскага, 3. Там знаходзіцца паліклініка для вайскоўцаў і…

6 лютага 2025

У Гродне палітычным «хімікам» масава узмацняюць пакаранне

З канца 2024 года асуджаным на «хімію» і «хатнюю хімію» па палітычных артыкулах узмацняюць пакаранне.…

6 лютага 2025

Можна будзе і вучыцца: у Гродна прывезлі новыя тралейбусы, некаторыя — незвычайнай канструкцыі

У Гродне працягваюць абнаўляць аўтапарк грамадскага транспарту: прывезлі 14 новых тралейбусаў. Тры з новай партыі…

6 лютага 2025

Ваўкавычаніна судзяць за парушэнне на выбарах

Жыхара Ваўкавыска судзяць паводле арт. 10. 9 КаАП "Парушэнне заканадаўства аб выбарах". Верагодна, ён спрабаваў…

6 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: прадаецца кватэра ў доме для савецкай эліты з відам на паўгорада

У цэнтры Гродна, проста насупраць чыгуначнага вакзала, прадаецца чатырохпакаёвая кватэра. Яна размешчана на 10 паверсе…

6 лютага 2025