Сустрэча жыхароў Альшанкі са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем адбудзецца ў чацвер, 24 студзеня ў 18:00. Пра гэта распавялі ў Гродзенскім гарвыканкаме, піша «Вячэрні Гродна».

Сустрэча пройдзе ў СШ № 39. Старшыня Гродзенскага гарвыканкама адкажа на пытанні жыхароў мікрараёна.

Нагадаем, у апошні раз Мечыслаў Гой праводзіў падобную сустрэчу ў ліпені 2017 года.