Адзін з асноўных праспектаў горада чакаюць перамены. У бліжэйшы час плануецца яго рэканструкцыя ў абодва бакі ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Трыніці», які яшчэ будуецца. Пра гэта на планёрцы паведаміў старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой, піша vgr.by.

Зараз у гарадской ЖКГ распрацоўваюць праектна-каштарысную дакументацыю. «Кішэні» на прыпынках грамадскага транспарту плануюць выкласці брукам, як гэта зроблена на Альшанцы.