Хакеісты гродзенскага “Нёмана” ў чацвер 17 студзеня ў Мінску без праблем разабраліся са зборнай “U-20” – 7:1. Лепшымі ў складзе гродзенцаў сталі Кіслы і Савінаў, якія закінулі па дзве шайбы суперніку.

“U-20” – “Нёман” 1:7 (1:2, 0:3, 0:2)

галы:
07:03 0:1 – Рэмезаў (Кіслы)
10:33 1:1 – Салаўёў (Чубукоў, Карэлаў)
13:56 1:2 – Варывончык (Смураў)
24:17 1:3 – Кіслы (Елісеенка, – бол.)
32:18 1:4 – Елісеенка (Дзярлюк, Варывончык)
34:54 1:5 – Кіслы (Ляўша, Пятроў)
52:00 1:6 – Савінаў (Амброжейчик, Бадун)
55:17 1:7 – Савінаў (Пятроў, Амбражэйчык)

Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля матчу:

– Спадабалася стаўленне нашых хлопцаў да матчу. Усё, пра што іх прасілі ў апошні час, было выканана. Вядома, няма мяжы дасканаласці – без памылак і брака дзесьці ўсё роўна не абышлося. Але ўвогуле каманда згуляла дысцыплінавана – гэта радуе. Не стаў бы нават вылучаць нейкае канкрэтнае звяно – усё імкнуліся выконваць ўстаноўку.

У турнірнай табліцы без зменаў. “Нёман” працягвае ісці на другім радку і мае 85 ачкоў. На першым жа ідзе “Юнацтва” са 100 баламі ў актыве, на трэцім “Шахцёр” – 81.

Свой наступны матч “Нёман” правядзе ў Гродне 22 студзеня і будзе прымаць “Ліду”.