Больш за 20 чалавек эвакуявалі праз пажар у шматпавярховіку на праспекце Кляцкова. Гаспадар кватэры загінуў.  

Вечарам 17 студзеня, у 20:33 паступіла паведамленне пра пажар у 10-павярховым жылым доме на праспекце Кляцкова. Гарэла кватэра на першым паверсе. З дома эвакуявалі 26 чалавек.

“У адным з пакояў кватэры, якая гарэла,  на ложку выяўлена цела гаспадара. У выніку пажару пашкоджаны ложак, абкуродымлены сцены”, –  паведамляе прэс-служба абласнога ўпраўлення МНС.

Прычыну пажару выяўляюць, ёсць версія пра неасцярожнасць пры курэнні.