На Індурскім шашы аўтобус наехаў на пешахода. Гэта адбылося ўчора ўвечары. Пацярпелую ў вельмі цяжкім стане змясцілі ў шпіталь.

У дзясятым гадзіны вечара аўтобус «МАЗ» ехаў па пяцідзясятым маршруце. Пасля кальцавой развязкі рухаўся ў бок вуліцы Кабяка, калі збіў кабету. Яна ішла справа па пешаходным пераходзе. Кіроўца прызнаў, што ехаў накатам (каціўся, разагнаўшыся) на чырвоны сігнал святлафора. Чаму паступіў такім чынам — патлумачыць ДАІ не змог.

Падмяў аўтобус жанчыну або штурхануў - гэта і многае іншае вызначыць следства. Узбуджана крымінальная справа.