З сённяшняга дня яго можна спампаваць у App Store і Google Play. Uber BY цяпер працуе ў 11 новых гарадах. Акрамя Мінску, сэрвісам можна карыстацца ў Баранавічах, Бабруйску, Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродна, Жодзіна, Лідзе, Магілёве і Рэчыцы.

Усе новыя функцыі, тарыфы і прапановы сэрвісу Uber будуць даступныя ў Uber BY, а дадаткам Uber з часам можна будзе скарыстацца толькі за мяжой. У гонар выпуску новага прыкладання карыстальнікі могуць атрымаць скідкі да 40%, піша «Наша Н**а».

Для гэтага пры замове паездкі ў Uber BY трэба пазначыць канчатковую кропку маршруту і выбраць аплату картай. Зніжкі дзейнічаюць з 17 да 31 студзеня.

У дадатку з’явіліся функцыі, якіх няма ў папярэдняй версіі. Зараз можна напісаць каментар да замовы; дадаць прамежкавыя адрасы, калі па дарозе трэба кудысьці заехаць; пакінуць кіроўцу чаявыя, якія спішуцца прама з карты, паглядзець гісторыю паездак.

Акрамя таго, Uber BY умее рэкамендаваць альтэрнатыўныя пункты пасадкі, да якіх можна за пару хвілін дайсці пешшу, каб з’ехаць хутчэй і танней.

Пераход на Uber BY павінен быць лёгкім і празрыстым. Пры рэгістрацыі трэба ўвесці нумар тэлефона, які быў прывязаны да Uber, і ў новае прыкладанне Uber BY аўтаматычна дададуцца гісторыя паездак, любімыя адрасы, прывязаныя плацежныя карты і электронная пошта для справаздач аб замовах.