Адбылося гэта 10 студзеня ў мікрараёне Альшанка. Не чакаючы супрацоўнікаў МНС, гаспадары жывёлы паспелі выцягнуць яе з калодзежа з халоднай вадой.
Здарэнне адбылося вечарам у полі непадалёк ад школы № 39. Жыхарка мікрараёна Аксана Шалесная з сяброўкай выгульвала сабак. Адзін сабака праваліўся ў адкрыты люк, у якім была вада.
«Сабакі бегалі па полі, але ў адзін момант мой пёс знік, — распавядае Аксана. — Мы крычалі, а сабака так і не адгукаўся. Другі стаяў увесь час на адным месцы і скуголіў. Мы падбеглі бліжэй і пачулі шум вады. Я была ў шоку: мой сабака праваліўся ў адкрыты люк і неяк спрабаваў трымацца на плаву, чапляючыся лапамі за ўсё што можна».
Муж выратаваў собаку
Каб выратаваць жывёлу, Аксана з сяброўкай адразу ж выклікалі МНС. З-за стрэсу дзяўчаты набралі нумар 911 і патрапілі куды трэба. Пакуль ехалі ратавальнікі, дапамагаць дзяўчатам узяўся мінак.
«Ні я, ні хлопец, які праходзіў побач, не здолелі выцягнуць сабаку, тады я патэлефанавала мужу і ён хутчэй за ратавальнікаў прыехаў на машыне. Ён лёг на люк, а мінак трымаў яго ногі. За лапы ён здолеў выцягнуць сабаку з калодзежа. Больш за 10 хвілін жывёла была ў халоднай вадзе, але дзякуючы мужу мы здолелі яе выратаваць. Калі б туды ўпала дзіця, я не ведаю, што б было. Гэта вельмі страшна».
Няўжо ўсё так і пакінуць?
Выратавальнікі прыехалі на месца, калі сабаку ўжо выцягнулі з вады. Але калодзеж ніхто так і не зачыніў. Сёння ля адкрытага калодзежа толькі стужка агароджы, якую ў цемры не ўсе ўбачаць.
«Сабака адчувае сябе лепш, але люк ўсё яшчэ адкрыты. Супрацоўнікі МНС сказалі, што ім няма чым закрыць яго і параілі звярнуцца ў Водаканал. Але нават на наступны дзень ніхто нічога не зрабіў. Знаёмыя тэлефанавалі ў Водаканал: ім адказалі, што зачыніць няма чым — люкі крадуць. Як так? Тут школа побач, веладарожка і прыпынак. Няўжо ўсё так і пакінуць?»
Ведаеце яшчэ месцы, дзе ёсць небяспечныя адкрытыя калодзежы без люкаў? Напішыце пра іх у каментарыях!