19 студзеня, 16.00 у Цэнтры гарадскога жыцця адбудзецца прэзентацыя модуля Doika для сайтаў грамадскіх арганізацый. З дапамогай модуля грамадская аргнізацыя можа збіраць ахвяраванні ад наведвальнікаў праз банкаўскія карткі. Гэта вэб-праграма ствараецца айці-валанцёрамі грамадскай арганізацыі Фаланстэр (falanster.by, Мінск).
Праграма ўжо працуе на сайтах 7 беларускіх некамерцыйных арганізацый, якія ўсталявалі модуль і паспяхова пачалі збіраць грошы ад кола сваіх прыхільнікаў і сімпатызуючых: хутка і эканамічна.
Даведацца больш пра такі спосаб сбору сродкаў і задаць любыя пытанні можна будзе падчас сустрэчы са стваральнікамі.
Што такое Doika: https://doika.falanster.by/