Некалікі чалавек зараблялі вырабам беспілотных лятальных апаратаў, па-просту, дронаў. Кліентаў шукалі ў Інтэрнеце. З дапамогай такой тэхнікі ў тым ліку перамяшчалі кантрабандны тытунь праз мяжу, паведамляе ТРК Гродна.
Следствам была зроблена праверачная закупка. Кошт аднаго дрона — 7200 у.а., ён можа падняць да 20 кг і перанесці на адлегласць да 10 км. Кіруюць такімі апаратамі дыстанцыйна — праз ноўтбук і GPS-навігацыю. Падчас праверачнай закупкі прадаўца затрымалі.
Высветлена, што гэтая група людзей вырабляла дроны і меншай грузападымальнасці. Пасля затрымання былі выяўлены і пакупнікі незвычайнай грузавой тэхнікі. Сярод іх былі і тыя, хто перасоўваў цыгарэты праз дзяржмяжу ў краіны Еўразвяза — Польшчу і Літву.
На сённяшні дзень распачата крымінальная справа па артыкуле «Замах на незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць». Чальцам злачыннай групы пагражае да 3 гадоў турмы кожнаму.
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі кабінкі…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…