З 1 студзеня 2019 года змяніліся нормы ўвозу тавараў з-за мяжы. Апроч гэтага, змяніліся метады разліку мытных пошлін. Яны тычацца тых, хто перасякае мяжу часцей за адзін раз у тры месяцы. Цяпер пры ўвозе тавараў для асабістага карыстання коштам больш за 300 еўра, або вагой больш за 20 кг, беларусы заплацяць пошліну па адзіных стаўках: 30% ад кошту, але не менш як 4 еўра за 1 кг вагі.
Напрыклад: Вы былі за мяжой месяц таму. Цяпер вырашылі прывезці пральную машыну вагой 55 кілаграм і коштам 350 еўра. На мяжы вам давядзецца заплаціць за перавагу ў 35 кілаграм 140 еўра. У гэтым выпадку прыменяць «вагавую формулу», таму што пошліны збіраюцца зыходзячы з большай сумы.
У выпадку, калі кошт тавару не перавышае 300 еўра, але вага перавышае 20 кілаграм, прыменяць «працэнтную формулу»
Напрыклад: Вы збіраецеся ўвезці тэлевізар вагой 15 кг і коштам 350 еўра. Мытны плацёж складзе 30% ад кошту або 105 еўра, бо вага пакупкі ўкладаецца ў норму.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…