У суботу 12 студзеня Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей ладзіць акцыю «Экскурсія за квіток». У 12.00 у Новым Замку пройдзе экскурсія па новай часовай выставе «Сакральная спадчына Панямоння», а ў 13.20 у Старым Замку экскурсія па выставе «Зроблена ў Гродне».

Экскурсіі бясплатныя, наведвальнікам трэба толькі заплаціць за квіток на выставу. Кошты квіткоў на выставы — ад 2 да 4 рублёў з асобы, як у кавы ў кавярні.

Go на бясплатную экскурсію! Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей запрашае на выставы

На абедзвюх выставах ёсць рэдкі шанец пабачыць экспанаты, якія або знаходзяцца ў фондах музея, або прывезеныя з Мінска. Выстава «Сакральная спадчына Панямоння» — гэта ўнікальны збор культавых рэчаў, які прадстаўляе хрысціянскія канфесіі нашага краю.

[irp posts="99 192″ name="Гродненскому музею подарили портреты Батория и его жены"]

Дзе яшчэ вы пабачыце знакамітыя партрэты Весялоўскіх з брыгіцкага кляштара або ўнікальную для Беларусі карціну «Танец Смерці» 17 ст., дзе смерць танцуе з усімі, пачынаючы з папы рымскага і канчаючы звычайным яўрэйскім гандляром.

Go на бясплатную экскурсію! Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей запрашае на выставы

Даведацца, якія фабрыкі працавалі ў Гродне ў 19 — пачатку 20 ст. можна на выставе «Зроблена ў Гродне». Тут — вырабы дзясяткаў гродзенскіх прадпрыемстваў. Вам раскрыюць і некаторыя сакрэты — напрыклад, пра простую, але незвычайную таямніцу з’яўлення цагліны.

Go на бясплатную экскурсію! Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей запрашае на выставы