У канцы 2018 года гродзенскі ваенны гісторык Дзмітрый Кіенка прэзентаваў кнігу «Каралін (Гродна) першы аэрадром Беларусі». Гэта адзінае комплекснае даследаванне «старога аэрадрома» пад Гродна і авіячастак, якія на ім дыслакаваліся ў розныя гады.
Гісторык збіраў інфармацыю для кнігі каля 10 гадоў. У ёй шмат ілюстрацый: 80 фотаздымкаў, 29 малюнкаў і 2 карты-схемы.
«Аэрадром ў Гродне, пазней перанесены на ўскраіну горада каля вёскі Каралін, стаў першым аэрадромам у Беларусі. На працягу ўсёй сваёй гісторыі ён не спыняў працу і існуе дагэтуль у пачатковым выглядзе», — распавядае гісторык.
Каб напісаць кнігу Дзмітрый працаваў з дакументамі і архівамі розных гадоў, выязджаў на пошукавыя работы і збіраў успаміны мясцовых жыхароў.
«Гісторыя авіяцыі ў Гродне сёння не адлюстравана ніяк, а калі хтосьці займаўся ваеннай гісторыяй, то толькі ў кантэксце сухапутных войскаў. Таму я паставіў сабе мэту напісаць пра першы аэрадром у Беларусі. Яго гісторыя шчыльная і невялікая, хоць ён адзіны ў нашай краіне да гэтага часу ў тым пачатковым выглядзе, у якім з’явіўся ў 1913 годзе. Ён ніколі не перапыняў сваёй працы. Сёння там авіяклубах, выкарыстоўваецца самалёт АН-2 для парашутыстаў».
Гісторык адзначае, што авіяцыя, што ўзлятала з аэрадрома «Каралін», удзельнічала ва ўсіх войнах, якія мелі месца на тэрыторыі Беларусі.
«У перыяд Першай сусветнай „Каралін“ стаў аэрадромам для нямецкай авіяцыі. І для палякаў аэрадром адыграў вялікую ролю: у верасні 1939 года за яго быў моцны бой роты аховы з савецкімі войскамі. Але ўсё ж самая яркая старонка з гісторыі гэтага аэрадрома гэта 1941 год, калі там знаходзілася 10-я эскадрылля савецкіх пагранвойскаў. Былі там даволі ўнікальныя самалёты Р-10 (разведчык), стаяла яшчэ звяно знішчальнікаў, якія ўзляцелі з пачаткам вайны. Я прыйшоў да высновы, што першы збіты знішчальнік у 4:20, магчыма, быў першым збітым самалётам у Вялікай Айчыннай вайне з савецкага боку».
Ёсць у кнізе цэлы раздзел, прысвечаны помнікам, звязаным з авіяцыяй ў Гродне.
«У савецкія гады ў Гродне было некалькі помнікаў, звязаных з авіяцыяй. У парку Жылібера стаяў Ту-124 — там быў дзіцячы кінатэатр. Каля Фары Вітаўта стаяў ЛА-7 у выглядзе помніка ад ДТСААФ. Быў адзін у двары школы па Савецкіх Пагранічнікаў - самалёт АН-2 і яшчэ на Кургане Славы С-17».
Кніга «Каралін» гэта ўжо 14-е друкаванае выданне гродзенскага гісторыка. Папярэднія кнігі Дзмітрыя Кіенкі «Гром начнога неба», «Крылы над Нёманам», «Крылы над Лідай», «Крылы над Гродна», «Гісторыя 979-га знішчальнага авіяпалка 1941−1989 гг.», «Гісторыя 10-га асобнага авіяцыйнага разведпалка 1941−2010 гг.» і іншыя сталі вынікам велізарнай даследчай работы па гісторыі авіяцыі на Гродзеншчыне.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…