У першым матчы 2019 года хакеісты «Нёмана» на сваёй пляцоўцы ўпэўнена абыгралі прынцыповага суперніка — мінскае «Юнацтва».

«Нёман» — «Юнацтва» 4:0 (0:0, 1:0, 3:0)

галы:
23:34 1:0 — Рэмезаў (бол.)
41:33 2:0 — Смураў (Маліноўскі, Елісеенка)
45:30 3:0 — Кіслы (Баярчук)
48:04 4:0 — С.Маляўка (Баярчук, Сцяпанаў, — бол.)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

«Гульня сапраўды была роўная і я лічу, што мы добра правялі ўсе гэтыя дні рыхтуючыся да сённяшняга матчу, разабралі гульню «Юнацтва». Хлопцы з першых хвілін паказалі, што яны сёння будуць змагацца за гэтую перамогу. Тыя моманты, якія сёння былі, мы іх ўдала рэалізавалі, хоць у «Юнацтва» таксама было дастаткова момантаў, каб забіць. сёння адпрацавала ўся каманда, а калі працуе ўся каманда, яна заўсёды дамагаецца выніку. Хачу падзякаваць усім гледачам за падтрымку, думаю, што каманда іх сёння ўдала павіншавала з наступіўшым Новым годам і з надыходзячымі Калядамі. Але і ў канцы віншаванне гледачоў з нараджэннем ўнука вельмі кранула. Вялікі дзякуй!

Дзякуючы перамозе над «Юнацтвам» гродзенская каманда размясцілася на другім радку ў турнірнай табліцы.
Адпрацавала ўся каманда: "Нёман" упэўнена абыграў "Юнацтва"

Свой наступны матч «Нёман» правядзе 8 студзеня таксама ў Гродне і будзе прымаць жлобінскі «Металург».