За час учорашняга снегападу ў Гродне на дарогі было высыпана каля 320 тон пяскасалянай сумесі, выдаткавана каля 28 тон галіту. У першую чаргу ўвага надавалася пад’ездам да бальніцаў, дзіцячых садоў, школаў і іншых сацыяльных аб’ектаў, а таксама маршрутаў следавання гарадскіх аўтобусаў, паведамляе «Гродна Плюс».

— Прыступілі да працы 37 адзінак тэхнікі. Першачарговай задачай з’яўляецца забеспячэнне руху грамадскага транспарту. Для звесткі, прадпрыемства абслугоўвае 507 вуліц, што складае 912 кіламетраў, — кажа Яўген Чуйкоў, намеснік дырэктара прадпрыемства «Спецаўташаспадарка».

Сёння ў Гродне ў суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ працуе тры калоны камунальнай тэхнікі, 150 прыбіральшчыкаў тэрыторыі наводзяць парадак на прыпынках грамадскага транспарту і пешаходных пераходах.

Затораў ўдалося пазбегнуць. Расчысціць вуліцы можна было б і лепей, кажуць кіроўцы спецтэхнікі, але працы перашкаджалі машыны, бяздумна кінутыя на гарадскіх вуліцах. Гарадскія службы звяртаюцца да гродзенцаў і просяць не заставацца ў баку і праявіць ініцыятыву па ўборцы ад снегу сваіх двароў, а гэтак жа не пакідаць аўтамабілі на ноч ўздоўж галоўных гарадскіх магістраляў. Акрамя таго, нагадаем, што заканадаўча рашэннем Гродзенскага гарвыканкама ад 30 лістапада 2017 за ўладальнікамі аўтамабіляў у Гродне замацаваная самастойная прыборка месцаў для стаянкі аўтатранспарту.

youtu.be/wAF414jx5yg