Учора ўвечар, 3 студзеня, гродзенец 1985 года нараджэння паспрабаваў праехацца на падножцы і трапіў пад цягнік. Гэта здарылася ў раёне чыгуначнага вакзала, дзе грузавы састаў чакаў сігнала для адпраўлення.

Атрымаўшы сігнал адпраўляцца, цягнік павольна зрушыўся, але тым часам мужчына заскочыў на падножку аднаго з вагонаў. Пацярпелы не ўтрымаўся і зваліўся пад кола. Яму часткова адрэзала галёнку, мужчына шпіталяваны ў рэанімацыю, піша «Гродзенская праўда».

— Транспартнай міліцыяй супольна з чыгункай прымаюцца разнастайныя меры, каб гарантаваць бяспеку людзей на аб’ектах транспарта, — кажа Валер Саковіч, першы намеснік начальніка Гарадзенскага АУСТ.

За самавольны праезд на падножцы грузавога цягніка прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Такія дзеянні цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 0,6 да 3 базавых велічынь.