Былы паўабаронца ФК «Мінск» 24-гадовы Алег Еўдакімаў 4 студзеня падпісаў кантракт з «Нёманам», які разлічаны да канца года.

Футбаліст з’яўляецца выхаванцам мінскай «Змены», якая была пазней перайменаваная ў «Мінск». Там Еўдакімаў пагуляў у камандах усіх узростаў. У 2017 годзе футбаліст быў прызнаны лепшым у складзе «Мінска».

Вядома, што паўбаронца ўжо выступаў пад кіраўніцтвам Ігара Кавалевіча. Было гэта ў складзе Моладзёжнай зборнай. Тады беларуская маладзёжка стала бронзавым прызёрам Кубка Садружнасці. У 2017 футбаліст дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матчу супраць Швейцарыі (0:1).

У мінулым чэмпіянаце Беларусі паўабаронца правёў 29 гульняў у складзе мінскай каманды. Забіў 1 мяч і зрабіў 5 выніковых перадач.


Па заканчэнні мінулага сезону «Нёман» пакінулі Глеб Рассадкін і Мікалай Януш, у футбалістаў скончылася арэнда. Яўген Савасцьянаў і Аляксандр Анюкевіч перайшлі ў «Слуцк». А ў Леаніда Ковеля і Міхайла Йаванавіча скончыліся кантракты.

З адпачынку гродзенская каманда выходзіць у канцы студзеня