1 студзеня каля 3-й гадзіны ночы ля пасёлка Азёры Гродзенскай вобласці вылецеў на поле і перакуліўся «Нісан Серэна», паведамляе n*.by са спасылкай на прэс-службу Следчага камітэта. За рулём ехаў 32-гадовы кіроўца — як высветлілася, п’яны.

Мужчына вёз дзяўчат. 14-гадовая памерла на месцы, а дзве 16-гадовыя дзяўчыны трапілі ў бальніцу.

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці завяло крымінальную справу па факце парушэння правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 4 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Кіроўца затрыманы.