Міністэрства аховы здароўя Беларусі абнавіла пералік захворванняў і супрацьпаказанняў, пры якіх нельга кіраваць аўтамабілем: цяпер цяжарныя могуць сядаць за стырно і пасля 30-га тыдня, паведамляе БелТА.

Паводле пастановы Мінздароўя ад 6 снежня 2018 года № 88 пасля 12 тыдняў цяжарнасці ўсё ж нельга сядаць за стырно транспартных сродкаў катэгорый «C», «D», «CE», «DE», «F», «I», а таксама трактароў катэгорый «A», «B», «C», «D», «E», «F». У дачыненні цяжарных кабет, якія маюць пасведчанне кіроўцы катэгорыі «В», зняты абмежаванні на кіраванне легкавога аўтамабіля.

Забаронена кіраваць механічнымі транспартнымі сродкамі пры ўстойлівай дыплапіі любой этыялогіі; дэфектах костак чэрапа (12 кв. см і больш) без аператыўнай пластыкі дэфекту; хранічнай сэрцавай недастатковасць H IIБ і H III па класіфікацыі Стражэска-Васіленкі; сіндроме слабасці сінусавага вузла, сіндроме брадытахікардыі; хваробах органаў дыхання з дыхальнай недастатковасцю III ступені; злаякасных наватворах 4-й клінічнай групы і інш. Новая пастанова набывае моц праз 15 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.