Грамадзянская кампанія Legalize Belarus сумесна з Students For Liberty Belarus і Students for Sensible Drug Policy абвяшчаюць набор рэгіянальных каардынатараў. Так вы зможаце зрабіць свой уклад у вырашэнне праблемы 328.

Legalize Belarus — гэта асветніцка-адукацыйная грамадзянская кампанія, якая публічна падымае пытанне наркапалітыкі ў кантэксце правоў чалавека, грамадзянскіх свабод і падыходу, заснаванага на навуковых фактах. Кампанія займаецца асветай па пытаннях псіхаактыўных рэчываў, залежнасцяў і практык зніжэння шкоды, а таксама выступае за дэкрыміналізацыю малых колькасцяў кантраляваных рэчываў.


Дазволіць наркотыкі, каб перамагчы іх. Ці можа гэта спрацаваць?


— Мы шукаем ініцыятыўных маладых актывістаў з усёй Беларусі, гатовых інвеставаць свой час і сілы ў развіццё Legalize Belarus і прасоўванне нашых ідэй. Мы адбяром аднаго каардынатара ў кожнай з шасці абласцей і забяспечым ўсіх каардынатараў падтрымкай, неабходнай для паспяховай працы і развіцця. Ад кожнага адабранага кандыдата мы чакаем прыняцця лідарскай ролі ў арганізацыі мерапрыемстваў Legalize Belarus ў рэгіёне, а таксама рэгулярнай (раз у месяц) камунікацыі з Legalize Belarus, — пішуць каардынатары.

Вам прапануюць:

— Унікальны вопыт і магчымасць рабіць грамадска значныя рэчы
— Рэсурсная і інфармацыйная падтрымка мерапрыемстваў у рэгіёне
— Далучэнне да міжнароднай лібертарыянскай супольнасці
— Удзел у адукацыйных праграмах, партнёрскіх сустрэчах і міжнародных канферэнцыях ад імя Legalize Belarus

Патрабаванні да кандыдатаў:

— Табе да 35 гадоў
— Ты цікавішся псіхаактыўнымі рэчывамі, залежнасцямі або праблемай 328
— Ты падзяляеш ідэі свабоды і ненасілля
— Ты гатовы (а) укладваць некалькі гадзін у тыдзень у арганізацыйную працу
— Ты маеш вопыт удзелу ў грамадзянска-палітычных арганізацыях або ініцыятывах (не абавязкова)

Падавайце заяўку на праграму рэгіянальных каардынатараў Legalize Belarus тут. Дэдлайн падачы заявак — 29 снежня 23:59. Пасля гэтага з усімі кандыдатамі звяжуцца для правядзення онлайн-сустрэчы. Фінальныя вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 20 студзеня 2019. Усе пытанні па праграме рэгіянальных каардынатараў адпраўляйце на пошту regionalcoordinators@legalizebelarus.org або пішыце ў паведамленні старонкі.