Сяргей Марозаў падняў квадракоптэр у неба і праляцеў над многімі гарадскімі аб’ектамі. «Сапраўдным адкрыццём для мяне была ілюмінацыя ад „Вадаканала“. Сцэнай каля ўпрыгожанай вышкі і завяршыў відэа. Таксама хачу адзначыць завод „Белкард“, дзе таксама вельмі ўдала аформілі галоўны будынак і цэхі, прадпрыемства відаць з усіх бакоў», — распавядае аўтар.
— Каб знайсці ўсе гэтыя месцы, прыйшлося добранька параспытваць знаёмых, а потым узяцца за справу. Гродна сёлета апынуўся незвычайна прыгожы. Каб усе засняць, здымаў 9 начэй. У выніку з двух гадзін відэа зрабіў 2 хвіліны. Гэта быў самы складаны момант, шмат прыгожых сцэн прыйшлося прыбраць, — распавядае AutoGrodno.by Сяргей Марозаў. — Некалькі разоў квадракоптэр ледзь не разбіўся, бо ноччу сярод такой стракатай ілюмінацыі ён папросту губляўся з-пад увагі і парачка момантаў з пасадкай была небяспечнай.
Сяргей адзначыў, што доўга шукаў музыку для навагодняга відэа, а ў апошні момант пачуў прыдатную кампазіцыю па гродзенскім радыё і справа пайшла.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…