Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з 28 снежня 2018 выпусціў у абарачэнне памятныя манеты серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі». Цяпер на манеце наміналам 2 рублі можна ўбачыць Мірскі замак, Замак Радзівілаў, Палац Румянцавых і Паскевічаў, Камянецкую вежу, Нікольскую царкву і Сафійскі сабор.

Тыраж манет — 25 000 штук кожнага наймення. Яны з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь.