Абласную дошку гонару адкрыюць у маі 2019 года. Яна будзе ўсталяваная каля Гродзенскай абласной філармоніі. Сёння над стварэннем стэнда працуе Гродзенскі камнеапрацоўчы завод.
На стэндзе будуць размешчаны імёны самых дастойных прадстаўнікоў Гродзеншчыны, а таксама назвы лепшых прадпрыемстваў рэгіёну. Раз у год дошка гонару будзе абнаўляцца.