Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы пра лютаўскае здарэнне на Скідзельскім цукровым камбінаце, дзе праз выбух пылапаветранай сумесі загінулі чатыры працаўніцы. Галоўнаму інжынеру прадпрыемства, начальніку цэха гатовай прадукцыі і яго намесніку прад’яўленыя абвінавачванні ў службовым нядбальстве, піша telegraf.by.
Уначы 25 лютага падчас транспартавання цукру па галерэі, якая злучае склад і галоўны вытворчы корпус — раптам адбыўся выбух узважанага ў паветры цукровага пылу. Пяць працаўніц прадпрыемства з рознымі траўмамі шпіталізавалі. Выжыць атрымалася толькі адной кабеце, астатнія ў сакавіку памерлі. Жанчына, што выжыла, праходзіла доўгае лячэнне ў шпіталі і стала інвалідам.
Крымінальная справа перададзена пракурору для накріравання ў суд.