Велапаркоўка ў выглядзе рэтра-ровара з’явілася ў Гродне каля будынка абласной філармоніі. Вялікі металічны дэкаратыўны ровар ужо паспелі назваць рэальным сімвалам «ВелаГродна». На эмблеме грамадскай арганізацыі якраз такі ж рэтра-ровар на фоне горада.