Раніцай 19 верасня, а палове восьмай, актывісты ВелаГродна вышлі на вуліцу з яблыкамі. Садавіну раздавалі раварыстам і раварысткам, што дабіраюцца на працу на раварах. Сакавітая акцыя прымеркавана да Еўрапейскага тыдня мабільнасці і праходзіць у Гродне ўжо другі раз. Апроч Гродна да акцыі далучыліся таксама Магілёў, Гомель і Мінск.

У ВелаГродна лічаць, што такі знак увагі парадуе раварыстаў і падыме настрой напачатку працоўнага дня. Астатнія жыхары горада могуць натхніцца прыкладам і таксама пры нагодзе карыстацца роварам замест аўтамабіля.

Як паведаміла кіраўнічка ВелаГродна Юля Каляда, акцыя з яблыкамі адно з мерапрыемстваў Еўрапейскага тыдня мабільнасці, што зараз праходзіць у Гродне. У календары тыдня мабільнасці будзе таксама жаночая пакатушка «Ледзі на веласіпедзе», начны велапрабег па гораду і яшчэ некалькі акцый, якія арганізатары пакуль не хочуць рассакрэчваць.

[irp posts="84 228″ name=" Ледзі на веласіпедзе" стылёва пракацяцца па Гродне"]

Каб парадаваць гродзенскіх раварыстаў яблыкамі, на вуліцу выйшлі Юля Каляда, Воля Цевель, Паша Саўко і Ягор Міхееў.

Паша распавёў, што зараз у адпачынку і далучыўся да акцыі, каб зрабіць карысную справу для горада. Воля Прыехала на акцыі перад працай, а Ягор распавёў, што для яго важна пабачыць усмешкі на тварах гродзенскіх раварстаў, каб беларусы перасталі быць самымі не эмацыйнымі ў свеце.

[irp posts="82 886″ name="Беларусь аказалася сярод самых неэмацыйных краінаў свету. Інфаграфіка"]

Па словах Юлі Каляды, раней такія акцыі праводзілі ў «Дзень без аўтамабіля», але сёлета ён супадае з выходным, і на працу людзі не паедуць. Але гэта — не нагода страціць добрую акцыю. Увогуле, тыдзень мабільнасці скіраваны не толькі на падтрымку раварыстаў. Акцыі гэтага тыдня маюць нагадаць усім, што дабірацца на працу ці перамяшчацца па гораду можна грамадскім транспартам, пеша ці на ровары.

Мерапрыемства з’яўляецца часткай Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў Гродне і праходзіць у рамках праекта «Гарадскі веларух у Беларусі» пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.