У суботу 22 верасня ВелаГродна запрашае веласіпедзістак горада сабрацца разам на стылёвую велапрагулку «Ледзі на веласіпедзе». Восень у Гродне — гэта прыгожа, давайце дадамо ёй яшчэ больш яркіх фарбаў!

Упрыгожвайце ровары кветкамі і стужкамі, апранайце любімыя паліто, капялюшы і пальчаткі! Кошык, сабачка, кветкі ў валасах, спадніца, джынсы, жакет, хусткі, шалікі - выберы для сябе зручны і прыгожы вобраз.

"Ледзі на веласіпедзе" стылёва пракацяцца  па Гродне

Акцыя пачнецца ў 12.00 у парку Жылібера, каля фотазоны ў выглядзе сэрца.

Пасля удзельніцы праедуць па цэнтры горада ад парка Жылібера, па вуліцы Савецкай, да драмтэатра, па набярэжнай Нёмана і будуць ладзіць фотасесіі напрацягу ўсяго маршрута.

Чакаем жанчын усіх узростаў! Бярыце з сабой сябровак, дачок, сясцёр і мам!

Сёлетняя акцыя праводзіцца ўжо другі раз. Як яна праходзіла летась паглядзіце ў нашым мінулагоднім матэрыяле:

[irp posts="35 631″ name="У Гродне ўпершыню прайшла акцыя Лэдзі на веласіпедзе""]

Мерапрыемства з’яўляецца часткай Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў Гродне і праходзіць пры падтрымцы таварыства «Зялёная сетка».