Замежнікам могуць дазволіць прылятаць у Беларусь па бязвізе праз аэрапорты Брэста і Гродна. Таксама магчыма аб’яднанне бязвізавых зон Брэсцкага і Гродзенскага рэгіёнаў. Пра гэта ішла гаворка ў Палаце прадстаўнікоў на круглым стале: «Беларускі турызм: тэндэнцыі і перспектывы».

Абмеркаванне арганізавала Пастаянная камісія па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы, піша «Звязда». Адна з мэтаў сустрэчы было вызначэнне праблемных пытанняў у турыстычнай сферы, якія патрабуюць дадатковага праўнага рэгулявання. «Гэта асабліва актуальна цяпер у звязку з меркаваным карэктаваннем закона Рэспублікі Беларусь «Аб турызме», — сказала Людміла Макарына-Кібак, старшыня Пастаяннай камісіі.

Міхал Кравец, намеснік міністра спорту і турызму, расказаў, што ў сусветным рэйтынгу Беларусь займае 96-е месца па развіцці турыстычнага бізнесу сярод 186. Галоўным чынам да нас прыязджаюць з краін Балтыі, Расіі і Польшчы.

[irp posts="89 870″ name="Амаль 130 тыс. турыстаў і $ 25 млн у эканоміку рэгіёну: у Гродне падвялі вынікі двух гадоў безвіза"]

У Міністэрстве замежных спраў спадзяюцца, што на працягу 2019 года будуць унесеныя змены ва Указ № 8 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян», якія дазволяць замежнікам прылятаць у Беларусь па бязвізу праз аэрапорты Брэста і Гродна, а таксама праз Расею.

Да пытання пра заезд па 30-дзённым бязвізе праз усе пункты пропуску можна будзе вярнуцца толькі пасля таго, як запрацуе пагадненне па ўзаемным прызнанні віз з Расіяй. Цяпер парадак бязвізавага руху праз аэрапорт не шырыцца на замежнікаў, якія прылятаюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама на замежнікаў, якія плануюць выляцець з Беларусі ў расійскія аэрапорты. Гэтыя рэйсы лічацца ўнутранымі.

— Праблема ў магчымасцях нашага Нацыянальнага аэрапорта, — растлумачыў Аляксандр Ганевіч. — Трэба арганізаваць пункты памежкантролю ў сектары, які працуе менавіта з рэйсамі з Расіі. Тады замежнікі, якія знаходзяцца ў Расіі, змогуць да нас прылятаць і ляцець па бязвізе абсалютна праўна.

[irp posts="98 036″ name="Беларускі бязвіз для замежнікаў можа быць павялічаны да 30 дзён"]

Апроч іншага, у Палаце прадстаўнікоў падымаліся праблемы даступнасці беларускіх гасцініц (кошт якіх часта нятанны пры даволі сціплых умовах жыцця), няветлівасці працаўнікоў турыстычнай сферы і недастаткова развітай турыстычнай інфраструктуры.