Польскае выданне bialystokonline.pl прайшлося па крамах Беластока ў пошуках самага таннага з іх. Набыткі здзяйснялі ў папулярных сярод турыстаў гіпермаркетах і супермаркетах Auchan, Biedronka, Carrefour, Lidl, а таксама ў непапулярных невялікіх крамках Lewiatan, Chorten, Arhelan, піша euroby.info.
У кожнай краме ў кошык пакупніка клалі аднолькавыя прадукты: мука для торта 1 кг, цукар 1 кг, яйкі 10 шт, рапсавы алей 1 л, курыная грудка 1 кг, малочны шакалад, малако 2% 1 л, апельсіны 1 кг, маргарын 200 гр, пудынг ванільны, гарэлка Żubrówka 0,5 л, сок яблычны 1 л.
Штогадовы лідар у падобным параўнанні Auchan, так адбылося і зараз. У гэтай краме атрымалася сабраць самы танны кошык за 56,12 злотых (15 $).
Прызёрамі сталі Carrefour (60,84 zl) і Lidl (61,75 zl), а найдаражэйшы выявіўся кошык у Biedronka (63,87 zl).
Варта звярнуць увага, што параўнанне ў крамах адбывалася не па ідэнтычных таварах (адзін і той жа вытворца з ідэнтычным гатункам), а толькі па аднолькавым тыпе прадукту. Пра якасць прадуктаў у гэтым параўнанні гаворка не ідзе.