Добрая навіна для раварыстаў і тых, хто любіць падарожнічаць з хатнімі жывёламі. З 22 снежня перавозіць ровары ў неразабраным выглядзе і дробных хатніх жывёл і птушак у цягніках эканом-класа можна бясплатна. Гэта прадугледжана пастановай МАРТ ад 12 снежня № 86, піша «Вячэрні Гродна».

Цяпер за перавозку ровара ў неразабраным і неспакаваным выглядзе ў вагонах з ненумараванымі месцамі плаціць не трэба (раней плата спаганялася ў памеры кошту поўнага праязнога дакумента).

Таксама змянілася плата за перавозку буйных сабакаў у асобным купэ на рэгіянальных лініях бізнес-класа ці міжрэгіянальных лініях. Зараз гаспадары будуць плаціць не за кожнага сабаку як за 20 кг масы багажу, а выходзячы з кошту квіткоў усіх месцаў купэ.