У чарговым туры чэмпіянату Беларусі «Нёман» на сваёй пляцоўцы 20 снежня саступіў «Дынама-Маладзечна». Фатальным для гродзенцаў стаў трэці перыяд, дзе чырвона-чорныя прапусцілі тры шайбы.

На працягу гульні падапечныя Сяргея Пушкова амаль у два разы перакідалі свайго суперніка. «Нёман» нядрэнна выглядаў на працягу двух перыядаў, але вось рэалізаваць свае шматлікія моманты чырвона-чорныя так і не змаглі. У суперніка добра згуляў галкіпер, а таксама лінія атакі, якая рэалізавала свае нешматлікія моманты.

«Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 1: 4 (0: 0, 1: 1, 0: 3)

галы:
33:54 0: 1 — Бялевіч (Казнадзей, Лісічкін)
37:56 1: 1 — Крыскін (С. Маляўка)
43:25 1: 2 — Кучкін (Амбражэйчык, Яфіменка, — бол.)
50:52 1: 3 — Дурноў (Яфіменка, Кучкін, — бол.)
56:42 1: 4 — Журня (Асташэвіч)

Сяргей Пушкоў («Нёман»):

— Згодзен, што каманды паказалі добры хакей. Мы прыстойна выглядалі на працягу двух перыядаў, стваралі столькі момантаў і лічу, што павінны былі забіваць больш, чым адзін гол. Гульня пакінула дваякае ўражанне. Нельга сказаць, што каманда гуляла дрэнна ці дзесьці не дапрацоўвала. Усе стваралася, але патрэбна была кропка, яе трэба было паставіць — гэта забіць гол. Выдатна ў гасцей брамнік згуляў. З адным голам, вядома, складана выйграць, але і рэалізацыя большасці, вядома, зусім дрэнна. Гэты кампанент у апошні час не атрымліваецца, прыйдзецца надаць гэтаму больш увагі. Таму мінус тры …

Турнірная табліца выглядае наступным чынам:
У Гродне "Нёман" паказаў добрую гульню, але ўсё роўна саступіў "Дынама"

Свой наступны матч «Нёман» правядзе таксама ў Гродне. 22 снежня гродзенцы будуць прымаць ХК «Ліда».