«Суд доўжыўся 3,5 хвіліны і наш сямейны бюджэт стаў лягчэй на 15 базавых», — піша ў Фэйсбуку гродзенка Марыя. Яе муж размясціў Вконтакте карцінку з абрэвіятурай, адна з расшыфровак якой абражае праваахоўныя органы. Гэта было ў 2016 годзе, а абрэвіятуру прызналі экстрэмісцкай ў лістападзе 2018.
У канцы лістапада мужу Марыі патэлефанаваў палкоўнік ГУБАЗ і сказаў, што на яго сцяне Вконтакте ёсць «непажаданая карцінка». Суд прайшоў 14 снежня. Мужчыне далі штраф — 15 базавых або 376, 5 рублёў.
Гэта чацвертая судовая справа за рэпост ў сацсетках. Яшчэ судзілі Аляксандра Дзянісава, Уладзіслава Сераду і Аляксандра Горбача. Двое з іх спрабавалі абскардзіць рашэнні судоў у Гродзенскім абласным судзе, іх пакінулі без зменаў. 20 снежня абскардзіць штраф паспрабуе Аляксандр Горбач.