Адзін з доўгажыхароў гродзенскага грамадскага харчавання сыходзіць у гісторыю. На яго месца прыходзіць сучасны паб. У сетцы ўжо з’явіліся эскізы інтэр'ераў новай піцейнай установы. Яно будзе разлічана на 60 пасадачных месцаў.

Рамонтныя работы ў будынку ідуць ужо другі месяц. У пачатку 2019 года там адкрыецца паб ў англійскім стылі пад назвай «Mr.Hops».

«Установа на беразе Нёмана змяняецца, асабліва гэта будзе прыкметна ўнутры будынка, там цалкам зменіцца інтэр'ер і абслугоўванне. Мы максімальна стараемся стварыць у будынку атмасферу англійскага паба. Летняя пляцоўка застанецца, а таксама будзе дабудаваная вялікая тэраса», — распавёў Hrodna.life уладальнік установы.

На беразе Нёмана замест "Карчмы ля прычала" адкрыецца паб "Mr.Hops"
На беразе Нёмана замест "Карчмы ля прычала" адкрыецца паб "Mr.Hops"
На беразе Нёмана замест "Карчмы ля прычала" адкрыецца паб "Mr.Hops"