14 снежня ў Гродзенскім абласным судзе прайшоў разгляд касацыйнай скаргі па адміністрацыйнай справе Уладзіслава Серады. Скаргу па яго просьбе напісаў і падаў яго адвакат, піша Гарадзенская вясна.
Нагадаем, 16 лістапада ў Кастрычніцкім судзе Гродна па артыкуле 17.11 ч.2 КаАП РБ Сераду аштрафавалі на 15 базавых велічынь за рэпост трох матэрыялаў ВКонтакте з сайтаў, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі, прычым два з іх намнога пазней пасля таго, як свае пасты зрабіў Уладзіслаў Серада.
Уладзіслаў Серада, які зараз адбывае пакаранне на так званай «хіміі», з’явіўся на разгляд скаргі ў суправаджэнні і падтрымаў довады абароны. Разглядаў скаргу суддзя абласнога суда Мікалай Рачынскі.
Адвакат Уладзіслава Серады звяртаў увагу суддзі на тое, што суд Кастрычніцкага раёна Гародні парушыў працэсуальнае заканадаўства, выправіўшы адзін з пратаколаў, які фігуруе ў справе. Паводле заканадаўства гэта мог рабіць толькі орган, які яго склаў. Была звернута ўвага на дзіўную супярэчнасць датаў тых рэпостаў, якія здзейсніў Серада і датаў, калі згаданыя ў матэрыялах справы інтэрнэт-рэсурсы былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Звярталася ўвага і на тое, што орган, які паводле заканадаўства павінен быў у належны тэрмін забяспечыць блакаванне рэсурсаў, прызнанымі экстрэмісцкімі, нічога не зрабіў для гэтага. Дзяржаўны орган, а гэта Міністэрства інфармацыі, такім чынам не выканаў заканадаўства.
У выніку разгляду скаргі, на якім акрамя ўступных працэсуальных, суддзя не задаў аніводнага пытання Уладзіславу Сераду, судзя Мікалай Рачынскі штраф не адмяніў і пакінуў рашэнне суда Кастрычніцкага раёну ў сіле.
У Гродне адбылося чатыры суды за рэпосты. Аляксандр Дзянісаў і Уладзіслаў Серада не змаглі абскардзіць штрафы. На чарзе — Аляксандр Горбач, які будзе абскарджваць рашэнне Кастрычніцкага суда 20 снежня.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…