12 снежня 57-гадовы кіроўца на «Аўдзі» не саступіў дарогу на зялёны святлафор і дапусціў сутыкненне з тралейбусам, які завяршаў манеўр правага павароту, піша ДАІ Гародні.
20-гадовая дзяўчына, якая была там пасажырам. на наступны дзень адчула недамаганне і звярнулася ў траўмапункт. Пазней медыкі ўстанавілі закрыты пералом пляча, які яна атрымала ў выніку падзення пасля сутыкнення тралейбуса і «Аўдзі»
Згодна з папярэднім заключэннем спецыялістаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці, атрыманыя ёю цялесныя пашкоджанні адносяцца да катэгорыі цяжкіх. Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа па факце парушэння правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартнага сродку, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў (ч.2 арт.317 КК РБ).
Падазраваным па крымінальнай справе прызнаны кіроўца аўтамабіля «Аўдзі». Агледжана месца дарожна-транспартнага здарэння, праведзены іншыя працэсуальныя дзеянні. У планах — судова-медыцынская і аўтатэхнічная экспертызы. Збіраюцца матэрыялы, якія характарызуюць асобы удзельнікаў ДТЗ.
Следчыя шукаюць відавочцаў сярод пасажыраў і кіроўцаў. Аказаць дапамогу ў расследаванні можна, патэлефанаваўшы па тэлефонах: