ДТЗ з удзелам маршруткі і мікрааўтобуса «Ford» адбылося 11 снежня каля 07:40 на скрыжаванні вуліц Гродзенская — Вялікая Альшанка. У выніку сутыкнення аўтамабіль з пасажырамі перавярнуўся.

У абласной ДАІ расказалі, што кіроўца на аўтамабілі «Ford» рухаўся з мікрараёна Альшанка ў прамым напрамку — вуліцы Славінскага. Праязджаючы скрыжаванне вуліц Гродзенская — Вялікая Альшанка, ён сутыкнуўся з маршруткай, якая заканчвала паварот налева. Удар маршрутцы прыйшоўся ў заднюю правую частку, ад чаго яна перакулілася.

Вядома, што акрамя кіроўцы ў маршрутцы было яшчэ чатыры пасажыры, сярод якіх былі і дзеці. Аднак ніхто з іх сур’ёзных траўмаў не атрымаў. Пасля аварыі ў бальніцу была дастаўлена малалетняя пасажырка аўтамабіля «Ford», якую цяпер аглядаюць медыкі. Яна знаходзілася ў салоне ў дзіцячай утрымлівальнай прыладзе.

У цяперашні час па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Як паведамляе «Гродзенская праўда», адно дзіця, чатырохгадовая дзяўчынка, дастаўлена ў абласную бальніцу.

На месцы аварыі працуе аператыўная група УСК РБ па Гродзенскай вобласці.

— Хто на які сігнал з кіроўцаў рухаўся, трэба высветліць. Дакладна вядома, што ўдар маршрутным таксі прыйшоўся ў заднюю правую частку. Дзіця знаходзіўся ва ўтрымліваючым крэсле, — паведамілі ў прэс-службе ДАІ.

youtu.be/_ajF4m33Te8