Падача напружання, як паведамляюць спецыялісты, дасць магчымасць разгарнуць поўнамаштабныя пусканаладачныя работы і прыступіць да наступных этапаў, адзін з якіх – гідраўлічныя выпрабаванні, піша “Гродзенская праўда”.
Нагадаем, першы энергаблок станцыі запрацуе ў наступным годзе. Паліва для яго ўжо даставілі пад Астравец. Беларускія ўлады кажуць, што АЭС будуюць па расейскім праекце пакалення «тры плюс», які цалкам адпавядае міжнародным нормам бяспекі.