Давялі да «валідольнай» канцоўкі: “Нёман” ледзь не выпусціў перамогу ў Маладзечне

У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі “Нёман” 5 снежня гасцяваў у Маладзечне ў мясцовага “Дынама”. У першай палове сустрэчы гульня для гродзенцаў складвалася ўдала, але з-за расслабленасці ў другой, чырвона-чорныя ледзь не ўпусцілі перамогу над супернікам. Выніковы лік матчу 4:3 на карысць “Нёмана”.

Гродзенцы пачалі гульню актыўна і ў першым перыядзе адзначыліся трыма забітымі шайбамі. У другой дваццаціхвілінцы “Нёман” зменшыў абароты: сам аднойчы вызначыўся і даў супернікам закінуць шайбу. Не зладзіўся ў каманды Пушкова трэці перыяд, у якім “Дынама” закінула дзве шайбы і ледзь  не зраўняла лік. Але “Нёману” ўдалося выстаяць пад націскам суперніка і павезці з Маладзечна каштоўныя 3 ачкі.

“Дынама-Маладзечна” – “Нёман” 3:4 (0:3, 1:1, 2:0)

галы:
11:19 0:1 – А.Маляўка (C.Маляўка)
13:06 0:2 – Арлоў (Дзярлюк)
13:59 0:3 – Кіслы (Рэмезаў)
24:50 1:3 – Кучкiн (Яфіменка, Каракулька, – бол.)
34:27 1:4 – Дзярлюк (Сцяпанаў)
43:57 2:4 – Воранаў (Журня, Землянкiн)
52:33 3:4 – Землянкiн (Кучкiн)

Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля матчу:

– Добры пачатак матчу, выдатна правялі першы перыяд, прымусілі суперніка памыляцца. Забілі добрыя галы і павялі ў ліку. Пасля такога лiку бывае, што каманда не тое, што расслабляецца, а супернік пачынае больш актыўна гуляць, яму трэба адыгрывацца, у выніку чаго мы дапусцілі некалькі памылак, прапусцілі, давялі да «валiдольнай» канцоўкі. Хоць, на працягу ўсяго матчу мы нядрэнна выглядалі і заслужылі перамогу.

Турнірная табліца выглядае наступным чынам:
Давялі да «валідольнай» канцоўкі: "Нёман" ледзь не выпусціў перамогу ў Маладзечне

Свой наступны матч “Нёман” правядзе 7 снежня ў Салігорску і сустрэнецца з “Шахцёрам”.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: