Да канца гэтага года на вуліцах высадзяць яшчэ больш за 700 дрэў і 2000 кустоў. Вярбы, клёны, акацыі, рабіны, ліпы, бярозы і іншыя дрэвы работнікі Зелянбуда саджаюць у спальных мікрараёнах і ўздоўж гарадскіх дарог, піша «Вячэрні Гродна».

Калі ў 2017 годзе ў Гродне з’явілася крыху больш за 1000 дрэваў і столькі ж кустоў, то за 11 месяцаў гэтага года — каля 3500 дрэў і амаль 6000 кустоў, распавёў дырэктар Гродназелянбуда Валерый Коўш. Паводле яго слоў, увосень дрэвы высаджвалі ўздоўж Індурскай шашы, на Маслакова, Караткевіча і іншых вуліцах. У працэсе азелянення мяняюць глебавы пласт і дадаюць ўгнаенні, каб саджанцы прыжыліся.


Глядзі і плач! Які зялёны быў Гродна некалі (а зараз цалкам лысы)