Першыя мерапрыемствы пачнуцца ўжо 14 снежня і працягнуцца цэлы месяц да Старога Новага года. І пройдуць не толькі ў цэнтры, але і ў мікрараёнах горада, піша «Гродзенская праўда».

Тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў, Снягурак і казачных герояў «Навагодні экспрэс»

15 снежня, 17.00

Па маршруце пл. Савецкая — вул. Савецкая — пл. Леніна пройдзе тэатралізаванае шэсце Дзедаў Марозаў, Снягурак і казачных герояў. У ім паўдзельнічаюць тэатралізаваныя персанажы, машыны з навагоднімі інсталяцыямі і сімвалы адыходзячага і новага года. Гэта будзе стартам навагодніх свят. У гэтым годзе ўпершыню будуць працаваць дзве музычныя пляцоўкі на плошчы Савецкай і плошчы Леніна, а гараджанам прапануюць навагоднія пачастункі.

З 3 па 15 снежня будзе арганізаваны дабрачынны марафон па зборы прадуктаў і рэчаў для жывёл з ГГААЖ «Адданае сэрца». Збіраюць кансерваваныя і сухія кормы, лежакі, падсцілкі, міскі і любыя карысныя рэчы для чатырохногіх сяброў. Гэтыя сродкі вы можаце прынесці па адрасе: пл. Савецкая, 6, «Палац культуры» з 15.00 да 19.00 (штодня).

viber imageф.jpg

Выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці

З 14 снежня да 14 студзеня

Плошча Савецкая

Працуе выязны гандаль з продажам гарачай гарбаты (кавы), глінтвейну, папкорна і салодкай ваты. На плошчы размешчаны гульнявыя атракцыёны. У планах — музыка, гульнявыя і анімацыйныя праграмы з конкурсамі і падарункамі ад казачных герояў.
17.45 — урачыстая цырымонія адкрыцця шэсця «Новогодний экспресс»;
18.00 — уключэнне святочнай ілюмінацыі і навагодняй елкі на пл. Савецкай і ілюмінацыі па вул. савецкай;
18.10 — старт калоны шэсця;
да 20.00 — на пл. Савецкай працягнецца канцэртная праграма калектываў ГУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры»: народных ансамбляў песні"Нёман" і «Гарадніца», а таксама вакальнага ансамбля «Фабричный колорит».

e83a5178c50a44b1a5fcd872f5d7467a.jpg

Вуліца Савецкая

18.10 — рух шэсця з музычным суправаджэннем па вул. Савецкай з прыпынкамі. У музычным шэсці прыймуць удзел аўтамабілі, ровары, духавы аркестр, галоўныя Дзед Мароз і Снягурка на матацыклах (квадрацыклах), а таксама казачныя героі.

0dd530d61df8958a0f9c67bf79f7c03e.jpg

Плошча Леніна

Працуе выязны гандаль з продажам гарачай гарбаты (кавы), глінтвейну, папкорна і салодкай ваты. На плошчы Леніна размешчаны атракцыёны, арганізавана катанне на поні.

З 18.00 гуляе фонавая навагодняя музыка. Працуе дыджэй.

18.30 — прыбыццё тэатралізаванай калоны шэсця на пл. Леніна;
18.40 — праца вядучых і тэатралізаваных персанажаў на сцэне.
Выхад галоўнага Дзеда Мароза і Снягуркі. Танцавальны флэшмоб ад студыі танца «Адэпт»;
19.00 — паэтапнае запальванне ілюмінацыі і галоўнай ёлкі на пл. Леніна;
19.10 — канцэртна-танцавальная праграма «Вялікі карагод» (пры ўдзеле артыстаў і калектываў ГУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры»). Праграма працягнецца да 20.00.

Запальванне святочнай алеі навагодніх ёлак «Magik Land» ад прадпрыемстваў і арганізацый горада Гродна

22 снежня, 17.00

Вас чакае адкрыццё казачнай тэрыторыі парку «Magik Land», а таксама прэзентацыя ёлак ад прадпрыемстваў і арганізацый горада.

40 прадпрыемстваў і арганізацый Гродна прадставяць свае навагоднія ёлкі ў парку Жылібера. Вас чакае шоу светлавых агнёў. «Алея елак» будзе размешчана па тэрыторыі ўсяго парку. Пасля прэзентацыі будзе аб’яўлены конкурс на лепшую навагоднюю ёлку.

5c72ccde04117920f2bb63cd3cce92dd.jpg

Калядныя і навагоднія «Мерапрыемствы выхаднога дня»

Мерапрыемствы будуць праходзіць у адзін і той жа час з 18.00 да 20.00 па пятніцах і суботах: 21−22, 28−29 снежня, 4 і 5, 11 і 12 студзеня. А таксама 14 студзеня ў Стары Новы год зачыніцца зімовая серыя «Мерапрыемстваў выхаднога дня».

У навагодніх праграмах прымуць удзел аніматары, калектывы Гродна, салісты, а таксама галоўныя Дзед Мароз і Снягурка. Будуць працаваць гандлёвыя аб’екты, атракцыёны.

Святочная навагодняя ноч «Салодкі Новы год»!

1 студзеня, 00.45

00.45 — гучыць фонавая музыка, граюць навагоднія кампазіцыі;
01.00 — тэатралізаваная навагодняя замалёўка з выхадам вядучых;
01.15 — навагодняя забаўляльная праграма з удзелам галоўнага дзеда Мароза і Снягуркі. Інтэрактыў з гледачамі;
02.00 — феерверк;
02.10 — навагодняя эстрадная праграма;
03.00 — праграма ад Dj (Саша Black). «GO-GO» (шоў-балет «Mаксимум»);
03.30 — выхад вядучых, інтэрактыў з гледачамі, фонавая музыка.

10f2e138c247e543c60978fff56bce9d.JPG

Працяг навагодняга свята

14.30 — навагодні «EVEхит»;
15.00 — тэатралізаванае адкрыццё свята, канцэртная праграма;
15.40 — сустрэча Дзеда Мароза і Снягуркі.

Флэшмобы: «Каўпак-парад», «Santa-марш». Працяг канцэртнай праграмы.

16.20 — праца каманды «Есть повод!».

Конкурсная праграма для гледачоў: «Разорви меня хоровод!», «С Пятачком по жизни», «СнегоШок!», «У нас под елкой — нет иголок!». Працяг канцэртнай праграмы. Навагодняя дыскатэка (ад ДД Бафі).

17.10 — Упершыню! Плошчу Леніна аб’яўляем — тэрыторыяй снегу!

f12ea872b1c2006e04f461289ed46ca5.JPG
Святы ў мікрараёнах горада 1 студзеня

— «Навагодні street-band» на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра «Еўраопт» у мікрараёне «Дзевятоўка» з 15.00 да 18.00;
— «Новы год ідзе ў народ!» З 15.00 да 17.00 у цэнтральным скверы на пляцоўцы басейна ДУА «Сярэдняя школа № 34 г. Гродна (Індурская шаша);
— «З Новым годам!» З 15.00 да 17.00 у мікрараёне «Альшанка» (ДУА «Сярэдняя школа № 39 г. Гродна»).

* У праграме магчымыя змены і дапаўненні.