У Ваўкавыскім раёне 30 лістапада адбылася аўтааварыя са смяротным зыходам, піша ДАІ Гародні. На 107-м кіламетры дарогі «Баранавічы-Гродна» «Аўдзі» стукнулася ў сасну.

Вечарам аўтамабіль з чатырма людзьмі рухаўся з боку Зэльвы ў напрамку Ваўкавыска. На ўчастку, дзе хуткасць абмежаваная 90 кіламетраў у гадзіну, машына з’ехала ў кювет па ходзе руху. Пасажырка на пярэднім сядзенні траўмаў не атрымала. Кіроўца і дзяўчына, якая ехала на заднім c правага боку, змешчаныя ў бальніцу. Калега, якая знаходзілася па левую руку, памерла на месцы. Узбуджаная крымінальная справа.

Аварыя пад Ваўкавыскам: два чалавекі ў бальніцы, адзін загінуў