У Гродне на тэрыторыі «Кронана» у Пышках мужчына два гадзіны паводзіў сябе абсалютна неадэкватна, пры гэтым ахова аб’екта не змагла яго спыніць, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Усё здарылася 6 лістапада, а 5-й раніцы. Мужчына прыехаў да гатэля на ровары «АИСТ», пакінуў яго каля дрэва і зайшоў на тэрыторыю. На паркоўцы стаялі аўтамабілі, ён патузаў ручкі кожнага з іх. Далей мужчына падбірае на зямлі важкую палку і разбівае ёй шкло «Пежо 206», пранікае ў салон, разломлівае панэль у раёне замка запальвання, але завесці іншамарку не атрымоўваецца.

Потым мужчына заўважыў, што яго здымаюць камеры, узяў тую ж палку, залез на дрэва і збіў камеру, а пасля пашкодзіў яшчэ адну. Усе гэтыя маніпуляцыі чалавек правёў за дзве гадзіны, але ніхто з персаналу гэтага не заўважыў і не спыніў яго.

www.youtube.com/watch?v=eBIYODJaCPo

У выніку, грамадзянін пешшу пакінуў тэрыторыю гатэля, пры гэтым забыўшыся ля дрэва ровар, на якім сам і прыехаў. Нягледзячы на тое, што ён пашкодзіў камеры відэаназірання, яны паспелі запісаць і захаваць амаль усё, што адбылося ў тую раніцу.

Калі вы чалавека даведаліся, паведаміце па тэлефонах: 37 533 327−90−92 або 79−68−27.